Дар'я Кустова не змагла выйсці ў асноўную сетку Ўімблдонскага турніру
Беларускай тэнісістцы Дар'і Кустовай (165-е месца ў рэйтынгу) не ўдалося выйсці ў асноўны раўнд Уімблдонскага турніру — адкрытага чэмпіянату Англіі, неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод прафесіяналаў, трэцяга з чатырох у сезоне турніраў "Вялікага шлёма". У першым крузе кваліфікацыі спартоўка выйграла ў славенкі Андрэі Клепач (145) — 6:2, 6:1, у другім — у расіянкі Яўгеніі Родзінай (122) — 1:6, 6:3, 6:4, а ў трэцім саступіла Анастасіі Севаставай з Латвіі (126) — 0:6, 1:6.
Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі выбылі ў першым крузе. Кацярына Дзегалевіч (161) прайграла амерыканцы Энджэле Хейнз (138) — 1:6, 1:6, а Таццяна Пучак (180) — Івонне Мойсбургер з Аўстрыі (128) — 7:6 (7:4), 1:6, 4:6.
На турніры ў галандскім Хертохенбосху (прызавы фонд 220 тыс. долараў ЗША) Вольга Гаварцова (84) прайграла ў чвэрцьфінале італьянцы Франчесцы Ск'явонэ (50) — 1:6, 3:6. У першым крузе беларуска перамагла францужанку Севярын Брэмон (96) — 6:2, 6:1, а ў другім — яе суайчынніцу Наталі Дэшы (77) — 6:1, 6:3.
У чвэрцьфінале турніру ў англійскім Істбурне (450 тыс.еўра) Максім Мірны (18) і Эндзі Рам (10) прайгралі паўднёваафрыканцу Джэфу Кутцы (22) і аўстралійцу Джордану Керу (33) — 3:6, 4:6. На старце спаборніцтваў "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам беларус і ізраільцянін з лікам 7:5, 6:3 выйгралі ў амерыканца Джэймса Чэрэтані (45) і аўстрыйца Джуліяна Ноўла (37).