Дар'я Кустова вярнулася ў першую сотню тэнісістак у парным разрадзе

23-гадовая беларуска Дар'я Кустова вярнулася ў першую сотню тэнісістак, якія выступаюць у парным разрадзе. Пасля паспяховага выступу на турніры ў італьянскім Палерма (выхад у фінал разам з украінкай Марыяй Карытцавай) Кустова паднялася са 117-го на 95-е месца ў сусветным рэйтынгу. Яе найвышэйшым дасягненнем з'яўляецца 66-е месца (у ліпені 2008 года).

Вікторыя Азаранка засталася на 14-м месцы, Таццяна Пучак — перамясцілася з 46-га на 55-е, Кацярына Дзегалевіч — з 76-га на 75-е, паведамляе БелаПАН.

У адзінкавым рэйтынгу Азаранка па-ранейшаму займае 8-е месца, Вольга Гаварцова паднялася з 69-га на 65-е, Анастасія Якімава — з 97-га на 96-е.

У мужчынскім парным рэйтынгу Максім Мірны застаўся на 19-й пазіцыі.