Дар’ю Домрачаву прызналі найлепшай біятланісткай 2010 года

Найлепшымі біятланістамі 2010 года паводле версіі прэміі "Biathlon Award" прызналі двухразовага алімпійскага чэмпіёна нарвежца Эміля Хегле Свенсэна і прызёра Алімпійскіх гульняў Дар'ю Домрачаву. Пераможцам у намінацыі "Адкрыццё года" стаў прызёр Алімпійскіх гульняў Мартэн Фуркад. Трэнерам года прызнаны француз Стэфан Буц'е.

Уручэнне прэміі адбудзецца падчас пятага этапу Кубка свету ў Рупольдынгу на адмысловай святочнай вечарыне, паведамляе польскае агенцтва РАР.