Дашкевіч у турме захварэў на грып і моцны кашаль

Пра хваробу старшыня Маладога Фронту напісаў у лісце да сваіх сяброў:

"Я тут добра:) Са здароўем былі трошку праблемы - грып, пэўна, ды тыдні два ўжо такі кашаль, што, здавалася, выплюну лёгкія, але зараз ужо палягчэй. Мяне тут вадзілі на здымак па туберкулёзу другі раз, але, здаецца, усё нармальна".

Хвароба паспрыяла таму, што Змітру Дашкевічу нарэшце аддалі лекі, якія яму дасылалі родныя некалькі тыдняў таму, і якія яму раней адмаўляліся перадаць, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.