Датэрміновае галасаванне пачынаецца 14 снежня

У 10.00 па ўсёй Беларусі і за яе межамі адкрыюцца больш як 6 тыс. участкаў для галасавання. У дні датэрміновага галасавання яны будуць працаваць да 19.00 з перапынкам з 14.00 да 16.00.

Для атрымання бюлетэня выбаршчыкі павінны прадаставіць пашпарт. Яго можа замяніць іншы дакумент з фотаздымкам, калі іх прад'яўнік ёсць у спісах выбаршчыкаў на гэтым участку.

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 19.00 18 снежня. На наступны дзень — 19 снежня — адбудуцца выбары прэзідэнта Беларусі.