Датэрміновыя выбары ва Украіне адбудуцца 30 верасня
У Кіеве дасягнутае паразуменне паміж прэзідэнтам краіны Віктарам Юшчанкам, прэм’ерам Віктарам Януковічам і старшынём Вярхоўнай рады Аляксандрам Марозам. Бакі дамовіліся не перавышаць сваіх паўнамоцтваў, не ўмешвацца ў працу
судоў і праваахоўных органаў. Пасля перамоваў была агучаная новая дата
датэрміновых выбараў у Вярхоўную раду — 30 верасня.