Давераную асобу Міхалевіча выклікалі на допыт у КДБ
Аляксандар Сілкоў не выключае, што выклік звязаны з заявамі Алеся Міхалевіча пасля яго вызвалення з ізалятару КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, магілёўскага актывіста створанай Партыі свабоды і прагрэсу Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ.
Як паведаміў Сілкоў, яму патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Аляксандар Церахаў і настойліва прапанаваў з'явіцца на допыт а 15 гадзіне. Аляксандра Сілкова збіраюцца дапытаць як сведку па крымінальнай справе аб падзеях у Мінску 19 снежня.
Аляксандар Сілкоў не ўдзельнічаў у мінскіх акцыях пратэсту. У дзень выбараў ён быў заняты каардынацыяй незалежнага назірання ў Магілёве і вобласці, паведамляе Радыё Свабода.
Фота: nv-online.info