Дайда вінавацяць у сімпатыях да IRA

Новы альбом брытанскай спявачкі Дайда (Dido) «Safe Trip Home» падвергнуўся абструкцыі ў Паўночнай Ірландыі. Прычынай таму стала кампазіцыя «Let's Do The Things We Normally Do», у якой спявачкай быў выкарыстаны сказ з песні паўночнаірландскай фолк-групы Barleycorn «The Men Behind The Wire».

Як высветлілася, гэтая песня была вельмі ўшанаваная ў асяроддзі актывістаў Ірландскага рэспубліканскага войска (IRA), якая змагалася за незалежнасць Паўночнай Ірландыі ад Вялікабрытаніі экстрэмісцкімі метадамі. Цяпер «The Men Behind The Wire» таксама карыстаецца папулярнасцю ў нелегальных рэспубліканскіх рухаў Continuity IRA і Real IRA.

Міністр культуры і спорту Паўночнай Ірландыі Грэгары Кэмпбэл (Gregory Campbell) выліўся крытыкай у адрас спявачкі, заклікаўшы яе растлумачыць сваю пазіцыю ў стаўленні IRA. «Улічваючы ірландскія карані Дайда (бацька спявачкі - ірландзец), проста неймаверна, каб яна не разумела, на што ідзе, - заявіў Кэмпбэл. - Дайда павінна быць добра вядома, што гэтая песня ўсхваляе людзей, якіх ва ўсім свеце лічаць забойцамі, падпальшчыкамі і тэрарыстамі. Я лічу, што яна павінна публічна растлумачыць, што хацела сказаць гэтым сваім крокам».

Нагадаем, альбом «Safe Trip Home», які з'яўляецца трэцім у дыскаграфіі Дайда, выйшаў у свет 17 лістапада. Правакацыю ў ім угледзелі толькі ў Паўночнай Ірландыі. Яно і зразумела - хворая мазоль...

Фота: www.scaramouch.ru