Даждлівае надвор'е ў Беларусі ў сярэдзіне тыдня зменіцца сонечным

Даждлівае надвор'е ў Беларусі пратрымаецца не доўга. Ужо ў сярэдзіне тыдня яно зменіцца сонечным.
Як паведамляюць сіноптыкі, у бліжэйшыя дні кароткачасовыя дажджы будуць праходзіць месцамі, пры гэтым днём тэмпература падымецца да 27 градусаў.

З серады з паўднёва-ўсходнімі вятрамі ў Беларусь нарэшце прыйдзе сонечнае надвор'е. Уначы будзе каля 20 цяпла, а днём да 30-33 градусаў. Самымі цёплымі днямі тыдня стануць чацвер і пятніца, інфармуе тэлеканал СТВ.