Дажджы ў Беларусі спыняцца на наступным тыдні, сведчаць сіноптыкі
Дажджы ў Беларусі спыняцца на наступным тыдні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Вольга Фядотава.
Вольга Фядотава: "У суботу дажджы прайдуць месцамі па тэрыторыі краіны і на большай частцы Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Раніцай месцамі будзе туман. Тэмпература паветра ўначы ад 1 мароза да 5 цяпла, удзень - 6-12 градусаў цяпла.
У нядзелю дажджы чакаюцца пераважна на поўдні краіны. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях яны могуць быць месцамі моцныя і суправаджацца навальніцамі. Пры гэтым тэмпература паветра істотна не зменіцца і ў дзённыя гадзіны складзе 7-13 градусаў, а на Гомельшчыне да 15 цяпла".
Паводле папярэдніх разлікаў беларускіх сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня на тэрыторыі нашай краіны ўзмоцніць уплыў скандынаўскі антыцыклон. Ападкі паступова спыняцца. Уначы чакаецца тэмпература ад -3 да +4, а ўдзень ад 7 да 14 градусаў цяпла.