Дажджы знізілі колькасць пажараў у беларускіх лясах
Паводле Мiнiстэрства лясной гаспадаркi, дзякуючы дажджам, што прайшлi апошнiм часам, сiтуацыя з ляснымi пажарамi крыху нармалiзавалася: клас пажарнай небяспекi па раёнах вагаецца ад 2 да 4 (самы высокi — 5 клас). З пачатку пажаранебяспечнага перыяду у краiне зафiксавана 532 лясныя пажары на 352 гектарах. У сталiчнай вобласцi, паводле МНС, найбольш складаная сiтуацыя з пажарамі на тарфянiках -- з пачатку пажаранебяспечнага перыяду давялося выязджаць ужо больш за 150 разоў.