“Дажынкі” абзавядуцца QR-кодам

З дапамогай QR-кода можна будзе перайсці на сайт Гомельскага аблвыканкама. Там будзе размешчаная праграма “Дажынак 2013” і карта свята.

Код будзе размешчаны на банеры з “прывітаннем” гасцям фестываля. “Банер з кодам доступу да інфармацыі па "Дажынках" плануецца ўсталяваць у эпіцэнтры гулянняў, каб яго магчымасцямі скарысталася максімальная колькасць чалавек”, — паведамляе БелТА.

Такія тэхналогіі на свяце ўраджаю ўжываюцца ўпершыню. Адсюль, відаць, і некаторае неразуменне яе прызначэння. Каб хутка і лёгка адрасаваць людзей на пэўную інтэрнэт-старонку з любога месца масавага мерапрыемства, QR-код звычайна друкуецца на кожнай афішы і на іншай прома-прадукцыі. На старонку сёлетніх “Дажынак” жа можна будзе перайсці па QR-кодзе толькі з “эпіцэнтра гулянняў”.

Нагадаем, сёлетнія "Дажынкі" пройдуць у Жлобіне.

Фота: www.gazetaby.com.