“Дажынкі” перанеслі на тыдзень?

Сёлетнія “Дажынкі” перанясуць на тыдзень. Свята мусіла адбыцца ў Лідзе 17-19 верасня. Цяпер лідчукі рыхтуюцца прымаць "Дажынкі" 24-26 верасня. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Лідскім райвыканкаме. Прыёмная выканкаму: "Дажынкі" планаваліся на 17 верасня, але сёння з’ явілася інфармацыя, што іх перанеслі на тыдзень. Пакуль дакладна сказаць немагчыма".

А вось у Гродзенскім аблвыканкаме пакуль пра перанос фестывалю не ведаюць:

Прыёмная: "Апошні раз нам казалі, што свята будзе 16-18 верасня, пакуль дакладна ня ведаем".

Як паведамляе Блог Гродна S13, прычына пераносу "Дажынак" - у шматлікіх дробных недаробках, хоць асноўныя аб'екты ўжо здадзеныя. Паводле непацверджанай інфармацыі, новую дату фэсту прапанаваў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

Дарэчы, "Дажынкі" ўжо не першы раз пераносяць на больш позні тэрмін. Так было ўжо ў 2005 годзе ў Слуцку і ў 2006-м у Бабруйску.