«ДДТ» перайшлі на бардаўскі шансон

20 траўня гурт «ДДТ» выдае новую кружэлку «Прекрасная любовь», паведамляе InterMedia. На дыск трапяць 15 трэкаў, сярод якіх – ужо знаёмые расійскім прыхільнікам гурта па радыёратацыям кампазіцыя «Новая жизнь» і пастаянным наведвальнікам канцэртаў Юрыя Шаўчука і Кампаніі песні «Генерал ФСБ», «Москва» і «Цыганочка».

Дадам, што і музыкі, і музычныя крытыкі новы альбом «ДДТ» стылістычна вызначаюць як шансон. Па словах самаго Юрыя Шаўчука, яны «запісалі альбом менавіта такіх песен, якія раней спяваліся пад акустычную гітару.

Гэта песні, якія можна спяваць каля вогнішча ці на кухні – гэта тое, што ў Высоцкага называлася аўтарскай песняй, а зараз называюць шансонам. І гэта ўжо не рок, гэта проста такія песні, якія сталі амаль народнымі. Гэта альбом, дзе музыка не будзе напружваць, таму што музычная форма не павінна «грузіць», то бок не павінна адцягваць увагу ад слова».

Шаўчук прызнаўся, што яму «давялося добра папакутаваць пад час запісу сваіх бардаўскіх песень, бо іншыя музыкі калектыву гэтую музыку, вядома, не вельмі ўспрымаюць, яны выконваюць рок, джаз і гэтак далей».

Дзіўна, што да своеасаблівага «Рускага шансону» «ДДТ» дайшлі толькі зараз, бо на мой погляд, ужо апошнія 5 год музыкі ігралі звычайныя бардаўская песні, але з гітарнымі прымочкамі і бубнамі.

Фота: portal.aradio.ru