De-Phazz выдае чарговы альбом

Культавы гурт De-Phazz выдае новы альбом, які атрымаў гуллівую назву “LaLa 2.0”.
Восьмая ў дыскаграфіі знакамітых немцаў студыйная пласцінка ўжо традыцыйна запісаная пры ўдзеле вялікай колькасці запрошаных вакалістаў. Паведамляецца, што ў працы над альбомам узялі ўдзел Мэрні Мэнс, Энджэл Джонс, Сандзі Волаш, а таксама даўнія паплечнікі лідэра De-Phazz Піта Баўмгартнэра - Барбара Лар, Пэт Эплтан і Карл Фрыерсан.

На дыск трапяць 16 кампазіцый, спрадзюсаваных самім Пітам. Нагадаем, што “LaLa 2.0” стане папярэднікам альбома “Big”, які быў выдадзены ў 2009-м годзе.

Трэк-ліст “LaLa 2.0”:

1. Just a File
2. No story
3. No Lie
4. Duck & Cover
5. Uppercut
6. When No Words Come
7. Slums Of Monte Carlo
8. Jazz Is The Movie
9. In My Power
10. Chez Clerambault
11. Rat Pack
12. Cloudspotting
13. Walk With Love
14. Hot Little Harp
15. Fear Is My Business
16. Back From Where I Started.

Фота: zvezdi.ru