Def Leppard выдаюць новы дыск
5 траўня брытанскі гурт Def Leppard выпусціць новы альбом «Songs From The Sparkle Lounge» у Еўропе, а 6 траўня ў Амерыцы. Паводле паведамленя InterMedia, на кружэлку трапілі 11 трэкаў, сярод
якіх - «Cruise Control», «Come Undone», «C'mon C'mon», «Only The Good
Die Young» і інш.
Першым сінглам будзе выдадзеная кампазіцыя «Nine Lives», у запісе якой прыняў удзел амерыканскі кантры-спявак Цім Макгроў.
Вакаліст Джо Эліят заявіў, што гурт не будзе выконваць ні адной новай песні да афіцыйнага рэлізу альбома, бо не жадае, каб гэтыя трэкі з'явіліся ў Інтэрнэце.
Музыкі лічаць, што новы альбом напісаны ў стылі іх дыска «Hysteria» 1987 года.
У запісе кружэлкі акрамя Эліята прынялі ўдзел Філ Колен (гітара, бэк-вакал), Вівіян Кэмпбэл (гітара, бэк-вакал), Рык Саваж (бас-гітара, бэк-вакал) і адзіны ў свеце аднарукі рок-бубнач Рык Ален.
Фота: forums.military.com