Дэфіцыт бюджэта Мінска на 2010 год складае Br405 млрд

Бюджэт Мінска на 2010 год зацверджаны з дэфіцытам у Br405 млрд. Пра гэта са спасылкай на фінансавае ўпраўленне Мінгарвыканкама піша “БелТА”. Фінансаваць дэфіцыт бюджэта горада мяркуецца за коштк унутраных (крыніцы банкаў, іншых юрасоб і фізасоб, дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі і інш.) і знешніх крыніц. Па выдатках з улікам сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў сёлетні бюджэт беларускай сталіцы зацверджаны ў памеры Br5,7 трлн. (рост на 3%), зыходзячы з прагназуемага аб'ёму прыбыткаў у Br5,3 трлн. (рост на 10%). На ахову здароўя і адукацыю прадугледжваецца выдаткаваць амаль па Br1 трлн., на жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва — Br1,5 трлн.

Упершыню значныя асігнаванні — Br20 млрд. — вылучаныя на падтрымку малога прадпрымальніцтва.