Дэлегацыя беларускага парламента ўпершыню наведае Ізраіль
Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь упершыню наведае Ізраіль. Візіт распачнецца 14 лютага.
Як паведамляе прэс-служба амбасады Ізраіля ў Беларусі, дэлегацыю ачоліць старшыня Камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі Палаты прадстаўнікоў Алег Вялічка. Разам з ім у Ізраіль паедуць дэпутаты Аляксандр Папкоў і Ўладзімір Кісялёў.
Падчас візіту запланаваныя сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра і міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам, старшынём Кнесета (парламента) Рэувенам Рыўлінам, міністрам працы Стасам Місежнікавым. Парламентары таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і дзелавых колаў краіны.