Дэлегацыя Еўрапарламента наведае на наступным тыдні Мінск

Такое рашэнне сёння прыняла Канфедэрацыя кіраўнікоў палітычных фракцыяў Еўрапарламенту, перадае РАР.  Як паведаміў прэс-сакратар старшыні парламента Ежы Бузэка Роберт Галанскі, у склад дэлегацыі ўвойдуць сем дэпутатаў, якія плануюць сустрэцца з актывістамі апазіцыі, сем'ямі арыштаваных, прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ.

Гэты візіт мае значэнне як азнаямляльны напярэдадні пасяджэння Савета міністраў замежных справаў Еўрасаюза, якое адбудзецца 31 студзеня.