Дэні дэ Віта атрымае Крыштальны глобус
Знакаміты галівудскі акцёр, рэжысёр і прадзюсар Дэні дэ Віта будзе ўзнагароджаны Крыштальным глобусам за ўнёсак у развіццё кінематографу на кінафэсце ў Карлавых Варах. Як паведамляе Variety, Дэ Віта прыедзе ў Чэхію, каб прадставіць карціну
“Дорай ночы”, ў якой ён здымаецца разам з Гвінэт Пэлтроў і Пенэлопай
Крус. Дадам, што кінафестываль у Карлавых Варах пачынаецца 29 чэрвеня і
скончыцца 7 ліпеня. У межах фестывалю будуць паказаныя больш за 200
фільмаў.
З 1 жніўня ў Лос-Анджэлесе Дэні дэ Віта пачыне здымацца ў галоўнай ролі камедыі Сэма Харпэра “Лепей, чым дом, месца няма”. У цэнтры сюжэту – гісторыя пажарнага, які пайшоў на пенсію. Сыны героя, якім даўно за дваццаць, не працуюць і бавяць час у бацькоўскім доме. Аднак герой вырашыў выставіць сваіх дзяцей на вуліцу, аднак сутыкнуўмся з супрацьстаяннем жонкі. У выніку пажарны выкрадае жонку, і сынам даводзіцца жыць самастойна.
Фота: patfish.blogspot.com