Дэні Дэвіта выканае ролю ўладальніка чароўных манетак

Галівудскі акцёр і рэжысёр Дэні Дэвіта выканае адну з другарадных роляў у камедыі "When in Rome" кінастудыі Disney. Паводле паведамлення Hollywood Reporter, галоўная роля ў стужцы дасталася актрысе Крыстэн Бэл.

Паводле сюжэта фільму, персанаж Бэл крадзе з фантана ў Рыме чароўныя манеткі. Пасля вяртання ў Нью-Ёрк маладзіца разумее, што яе пераследвае група агрэсіўных людзей. Высвятляецца, што гэта тыя людзі, чые манеты яна выцягнула з фантана.

Нагадаю. што Дэні Дэвіта вядомы сваімі ролямі ў карцінах "Пралятаючы над гняздом зязюлі", "Раман з каменем" і "Бэтмен вяртаецца".

Дадам, што здымкі карціны пачнуцца ў красавіку ў Нью-Ёрку. Рэжысёрам карціны выступіць Марк Стывен Джонсан, які зняў раней стужкі "Прывідны гоншчык" і "Сарвігалава".

Фота: www.tvguide.com