Дэпардзье заплаціць штраф за збіццё фатографа
Французскі кінаакцёр Жэрар Дэпардзье ў сераду быў асуджаны італьянскім
судом да штрафу ў 800 еўра за збіццё папарацы. Сам Дэпардзье на
пасяджэнні суда ў Фларэнцыі адсутнічаў. Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка 2005 года. Журналіст паспрабаваў сфатаграфаваць зорку ў краме, куды ён зайшоў разам са сваёй спадарожніцай.
Па словах пацярпелага, Дэпардзье спачатку знакам падазваў яго падыйсці бліжэй, а потым нечакана ўдарыў рэпарцёра галавою ў нос. У выніку італьянскі папарацы быў вымушаны звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
Нагадаем, што ў тым жа 2005 годзе п'яны Дэпардзье ўчыніў скандал у ток-шоў на французскім тэлебачанні, дзе назваў журналіста "прыдуркам" і "ідыётам" за тое, што той раскрытыкаваў кулінарную кнігу знакамітага акцёра.
Фота: www.crazy.werd.ru