Depeche Mode абвясцілі дату выхаду новага альбома
Брытанскі гурт Depeche Mode абвясціў дату выхаду свайго новага
студыйнага альбома, паведамляецца на афіцыйным сайце выдання New
Musical Express. Рэліз кружэлкі, якая атрымала назву "Sounds Of The
Universe", адбудзецца 20 красавіка 2009 года. Праца над запісам кружэлкі праходзіла ў ЗША - у Санта-Барбары і Нью-Ёрку. У "Sounds Of The Universe", які стане 12-м па ліку ў дыскаграфіі гурта, увойдуць кампазіцыі, аўтарамі якіх сталі фронтмэн Depeche Mode Дэйв Гэйхан і бэк-вакаліст, клавішнік і гітарыст каманды Марцін Гор.
Прадзюсарам альбома стаў Бэн Хілер, які таксама працаваў з калектывам падчас запісу іх папярэдняй плыты "Playing The Angel", якая выйшла ў 2005 годзе. Першым сінглам з новай кружэлкі Depeche Mode стане песня "Wrong".
Фота: www.mashable.com