Depeche Mode адкрылі падпіску на новы альбом
Depeche Mode абвясцілі падпіску на свой новы альбом «Sounds of the Universe», рэліз якога адбудзецца 21 красавіка. Ветэраны электра-попа стануць піянерамі новага спосабу продажу альбомаў, распрацаванага сэрвісам iTunes - Season Pass. З дапамогай гэтага «Сезоннага абанемента» фэны атрымаюць магчымасць не толькі замовіць новы альбом і атрымаць яго непасрэдна ў дзень выхаду, але і абзавесціся нейкім эксклюзіўным кантэнтам, недаступным для астатняй публікі. Кошт абанемента складзе ўсяго 19 долараў.
Адразу ж пасля афармлення падпіскі пакупнік атрымае сінгл «Wrong», а таксама рэмікс на песню «Oh Well». Затым да даты рэлізу кружэлкі ўладальнікі абанемента атрымаюць яшчэ некалькі трэкаў і эксклюзіўных відэакліпаў, а 21 красавіка змогуць спампаваць увесь трэк-ліст. Акрамя таго, пасля выхаду альбома ўладальнікі Season Pass атрымаюць яшчэ шэраг бонусаў.
«Сезонны абанемент» - чарговы эксперымент прадстаўнікоў музычнай індустрыі, накіраваны на падтрыманне продажаў альбомаў. Чакаецца, што дзякуючы гэтай схеме артысты змогуць атрымаць вялікі прыбытак, а іх прыхільнікі, заплаціўшы невялікую суму авансам, на працягу некалькіх месяцаў, а то і цэлага года будуць атрымліваць дадатковыя трэкі і бонусы.
Фота: www.steeld-music.3dn.ru