Depeche Mode атрымалі лаціна-амерыканскі трыб'ют

Незвычайнае прысвячэнне атрымалі музыкі Depeche Mode ад сваіх паўднёваамерыканскіх калег-прыхільнікаў. Шэраг вядомых электроншчыкаў з Эквадору, Перу, Аргенціны, Мексікі, Чылі і Калумбіі, аб'ядналіся, каб запісаць альбом кавер-версій «Latin American Tribute to Depeche Mode».

Ідэя такога запісу належыць клавішніку вядомага перуанскага гурта Ultimo Misterio Марка Дэльгада, вялікага прыхільніка Depeche Mode.

Да працы над дыскам музыка прыцягнуў мексіканцаў Golem, перуанцаў Reaktor, чылійцаў Insular і іншых калег па сцэне.

Дадам, што дваццаць песень трыб'юту выкладзеныя на старонцы праекту на MySpace для бясплатнай закачкі. Там жа знаходзіцца файл з вокладкай для дыску і інфармацыяй пра кожнага музыку ці калектыў, якія ўдзельнічалі ў запісу складанкі.

Фота: www.gothic-nederland.nl