Depeche Mode пачынаюць працу над новым дыскам
Фэны Depeche Mode затаілі дыханне: найноўшая інфармацыя з лагера гурта
абвяшчае аб тым, што Дэйв Гэйхэн, Марцін Гор і Эндру Флетчэр рыхтуюцца
прыступіць да запісу свайго дванаццатага па ліку студыйнага альбома,
паслядоўніка выпушчанага ў 2005-м годзе «Playing The Angel». Па звестках найбуйнеўшага фэн-сайта групы Depeche-Mode.com, ужо ў сакавіку гэтага года музыкі збяруцца ў студыі, каб перанесці на стужку некалькі падрыхтаваных Марцінам Горам песень.
Папярэдняя дата рэлізу новага дыска — лістапад 2008-го. З нетраў шоў-бізнэсу выцягнутая нават дакладная дата — 25 лістапада, аднак пацвярджаць яе мэнэджмент групы не спяшаецца. Як і наогул каментаваць штосьці наконт новага дыска Depeche Mode.
Чуткі пра старт новага тура групы ўвесну 2009-га года таксама пакуль застаюцца непацверджанымі. Чакаецца, што афіцыйная заява пра пачатак працы над новым альбомам і падрыхтоўку чарговага турнэ будзе зроблена ў бліжэйшы час.
Фота: www.vashdosug.ru