Depeche Mode паўдзельнічаюць у барацьбе з зомбі

Depeche Mode з'явяцца ў новай камп’ютарнай гульні Left 4 Dead 2 кампаніі Valve.  Музыкі дазволілі распрацоўшчыкам выкарыстоўваць свой імідж і музыку ў новай версіі папулярнай “стралялкі”, дзеянне якой адбываецца ў сучасным свеце, ахопленым смяротным вірусам. Задача гульні – перабіць усіх зомбі і дайсці да канчатковага пункта.

Паведамляецца, што адзін з галоўных герояў гульні будзе апрануты ў футболку з лагатыпам Depeche Mode. Таксама ў Left 4 Dead 2 будуць скарыстаныя трэкі гурта.

Паводле слоў стваральніка “хадзілкі” Чэта Фалішэка, Depeche Mode сталі аднымі з нешматлікіх выканаўцаў, якія пагадзіліся “пазычыць” свой імідж персанажам гульні. Рэліз Left 4 Dead 2 запланаваны на 17 лістапада гэтага года.

Фота: swipelife.com