Depeche Mode завяршылі працу над новай кружэлкай

Depeche Mode завяршылі працу над сваім новым альбомам, паслядоўнікам «Playing The Angel» 2005-га года. Аб гэтым распавёў фронтмэн калектыва Дэйв Гэйхан у інтэрв'ю лос-анжэлескаму выданню Pop and Hiss. Рэліз плыты, якая пакуль не мае назвы, запланаваны на красавік будучага года.

«Праца над кружэлкай практычна завершаная, - распавёў Дэйв Гэйхан. – Засталося толькі дапрацаваць малаважныя дэталі, але ў асноўным ужо ўсё гатова». Паводле слоў музыкі, для альбома падрыхтаваныя 18 трэкаў, у тым ліку і тры кампазіцыі яго аўтарства – «Hole to Feed», «Comeback» і «In Chains». Тым не менш, пакуль невядома, ці патрапяць яны ў «афіцыйную праграму» кружэлкі: на ёй будзе прадстаўлена ўсяго 12 трэкаў.

Прадзюсарам дванаццатага студыйнага альбома Depeche Mode стаў даўні паплечнік музыкаў Бэн Хілер. Паведамляецца, што пры запісе альбома шырока выкарыстоўвалася аналагавае абсталяванне – вінтажныя «Мугі», «Арпы» і драм-машыны эпохі 70-х.

Нагадаем, што ў наступным годзе Depeche Mode адправяцца ў маштабнае сусветнае турнэ ў падтрымку новай кружэлкі. Гастролі пачнуцца 10 траўня ў Тэль-Авіве (Ізраіль).

Фота: www.castlerock.ru