Дэпу прапануюць дайграць ролю Лэджэра

Рэжысёр Тэры Гіліям мае намер запрасіць свайго прыяцеля Джоні Дэпа сыграць у новай фантастычнай карціне "The Imaginarium of Doctor Parnassus", якая можа апынуцца не выпушчанай у пракат з-за раптоўнай смерці акцёра Хіта Лэджэра, паведамляе The Su Крыніцы выдання паведамілі, што Дэп нібы здымецца ў тых эпізодах фільма, якія Гіліям не паспеў адзняць з Лэджэрам. Гіліям мае намер перапісаць тую частку карціны, у якой герой Лэджэра праходзіць праз чароўнае люстэрка. Выйдзе з яго ўжо персанаж у выкананні Джоні Дэпа. Зараз акцёр не заняты ў здымках, таму для яго не будзе вялікай складанасцю працаваць у Гіліяма.

Акрамя таго, крыніцы выдання паведамілі, што незадоўга да смерці Лэджэр на здымках карціны ў Лондане пасварыўся з стваральнікамі фільма, якія адмовіліся пераздымаць адну са сцэн, якой быў незадаволены Лэджэр.

У фільме, што распавядае аб вандроўнай тэатральнай трупе, таксама павінны ўдзельнічаць Крыстафер Пламер і Том Уэйтс.

Першы этап здымак фільма скончыўся ў Лондане 19 студзеня, пасля чаго здымачная група павінна была перабрацца ў Ванкувер, дзе праца над карцінай павінна была працягвацца з 28 студзеня да сакавіка.

22 студзеня Хіт Лэджер быў знойдзены мёртвым у сваёй нью-ёркскай кватэры.

Фота: www.newsru.co.il