Дэпутат Абрамава прагназуе павышэнне «сацыяльнай тэмпературы»

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягваюць абмеркаванне праекта закона, які прадугледжвае ўпарадкаванне сацыяльных льготаў і гарантый для асобных катэгорый грамадзян.

Думкі выступоўцаў падзяліліся. Дэпутат Вольга Абрамава заявіла, што будзе галасаваць супраць законапраекта. Больш таго, яна прагназуе павышэнне «сацыяльнай тэмпературы ў краіне» ў выпадку яго прыняцця.   

Інтэрфакс