Дэпутат бундэстага: Нельга усцілаць “чырвоны кілім” перад Мартынавым
Дэпутат бундэстагу ад партыі “Зялёныя” Марылуізэ Бэк заклікала галаву МЗС Італіі Фраціні адмяніць сустрэчу з беларускім калегам Мартынавым, прызначаную на заўтра. У сваёй заяве Бэк падкрэсліла, што пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Мінску нельга усцілаць “чырвоны кілім” для Мартынава ў Рыме.
Дэпутат лічыць гэта абразай пацярпелых ад дзеянняў міліцыі і непавагай дэмакратычнай апазіцыі Беларусі. Адмова ад сустрэчы з Мартынавым стала б “знакам салідарнасці з сотнямі затрыманых”, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што ўчора МЗС Італіі выказаў сваю негатыўную ацэнку падзеям у Беларусі. У сувязі з чым Фраціні заявіў, што будзе ўздымаць гэтае пытанне на сустрэчы з Мартынавым.