Дэпутат Докшыцкага райсавета трапіў пад следства

Пракуратура пачала крымінальную справу на дэпутата райсавета па факце незаконнага вылучэння ім зямельных участкаў. Паводле папярэдніх звестак, дэпутат Докшыцкага райсавета, працуючы старшынём Бягомльскага пасялковага выканкама, у лютым 2008 года падпісаў незаконныя рашэнні аб вылучэнні ўчасткаў зямлі чатыром жыхарам Віцебскай вобласці. Прычым зямля была вылучаная ў пажыццёвае спадчыннае валоданне. Агульны кошт вылучаных участкаў склаў 43,5 млн рублёў, інфармуе "Ежедневник".

Дэпутата вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.