Дэпутат Гумінскі заступіўся за правы цяжарных
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выступіў у абарону цяжарных жанчын. На сумесным паседжанні парламенту і ўраду ён прапанаваў зрабіць бясплатны праезд у грамадскім транспарце для цяжарных жанчын, які знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. У каментары Еўрарадыё Гумінскі паведаміў, што карыстаецца толькі грамадскім транспартам. І, па словах дэпутата, ён часта бачыць, як цяжарныя жанчыны ідуць праз увесь салон, каб скасаваць квіток на праезд.
Аднак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не пагадзілася з прапановай Гумінскага:
Гумінскі: Яно пайшло іншым шляхам. Плануецца павелічэнне дапамогі тым, хто знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку — матэрыяльнай дапамогі, фінансавай — па праграме "Дзеці Беларусі". І другое. У выпадках, калі яна (цяжарная. - Еўрарадыё) хоча скасаваць квіток, павінны людзі вызначацца высокай культурай, і можна перадаць квіток.
Дэпутат адзначыў, што ён не зусім задаволены адказам міністра працы, бо ён не ставіў пытанне наконт магчымасці купіць квіток.