Дэпутаты Еўрапарламента наведаюць Беларусь падчас выбарчай кампаніі

Дэпутаты Еўрапейскага парламента прынялі запрашэнне прадстаўнікоў беларускіх сацыял-дэмакратычных партый наведаюць Беларусь у межах выбарчай кампаніі.  Нагадаем, 15 ліпеня сацыялістычная фракцыя арганізавала ў Еўрапарламенце дыскусію, прысвечаную будучым выбарам у Беларусі. Беларускі бок у ёй прадстаўлялі Станіслаў Шушкевіч, Мікола Статкевіч і Вольга Казуліна.

Як паведамляе БелаПАН, еўрадэпутаты лічаць важным паспрабаваць прыехаць у нашу краіну, каб "прадэманстраваць сваю падтрымку мэтам дэмакратычнай апазіцыі". Удзельнікі дыскусіі заклікалі сацыял-дэмакратаў Беларусі "ісці на выбары адзіным фронтам, аб'яднаць свае высілкі ў выбарчай кампаніі".

Яны выказалі спадзяванне, што выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць "свабодна і справядліва", а кандыдаты будуць мець аднолькавыя ўмовы і доступ да СМІ. 

Раней паведамлялася, што афіцыйна Еўрапарламент не праводзіць назіранні за выбарамі ў Беларусі.