Дэпутаты не гатовыя прызначыць дату выбараў

Парадак дня пятай пазачарговай сесіі быў учора зацверджаны Саветам Палаты прадстаўнікоў. Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе парламента, пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў там не значыцца. Прэс-служба: “Парадак дня пятай пазачарговай сесіі ўчора на Савеце разглядаўся. Чатыры пытанні толькі, ніякіх больш іншых няма”.

Нагадаем, што пазачарговая сесія парламента прызначаная на 7 верасня. На сёння ў парадку дня сесіі значыцца чатыры пытанні, якія павінны разгледзіць дэпутаты. Гэта праекты Законаў “Аб унясенні дадаткаў і зменаў у Падаткавы кодэкс РБ”, “Аб унясенні дадаткаў і зменаў у Бюджэтны кодэкс РБ”, “Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ на 2011 год” і “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год”.