Дэпутаты не кажуць Цэнтравыбаркаму, калі прызначаць выбары
Да гэтага часу не вядома, ці прызначаць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў дату прэзідэнцкіх выбараў на пазачарговай сесіі 7 верасня. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына. Ярмошына: “Шчыра вам скажу, што ніякай дадатковай інфармацыі на гэты конт у нас не з’явілася. Мы не маем ніякіх прапановаў, з намі Палатай прадстаўнікоў не ўзгадняліся ніякія праекты пастаноў з нагоды прызначэння выбараў. Прынамсі, наконт таго, што гэта пытанне ўключана ў парадак пазачарговай сесіі – пакуль такой інфармацыі няма. Але ўнесці ў парадак гэта пытанне можна і напярэдадні. Таму сказаць канкрэтныя “так” альбо “не” па гэтым пытанні я не магу”.
Па словах старшыні, у Цэнтравыбаркаме ніхто не турбуецца з-за такой няпэўнасці з датай выбараў. Маўляў, праекты амаль усіх неабходных дакументаў, апроч “Палажэння пра асабістыя фінансавыя фонды”, гатовыя. Грошы на выбары ёсць, неабходным штатам часовых супрацоўнікаў забяспечыць Палата прадстаўнікоў.
Ярмошына: “Вялікі прафесійны вопыт і доўгае знаходжанне на гэтай пасадзе мяне прывучылі да ўсяго ставіцца па-філасофску. Тым больш, што нам вядомы прыблізны перыяд – у кожным выпадку выбары пачнуцца восенню. Розніца толькі: ранняя гэта будзе восень ці позняя”.
І як толькі дата будзе прызначана, кажа Ярмошына, цягам двух дзён пасля гэтага Цэнтравыбаркам будзе здольны распачаць працу па выбарах.