Дэпутаты ПАСЕ прапанавалі расследаваць справу Паліткоўскай
Група дэпутатаў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) падпісалі зварот да краінаў-чальцоў гэтай міжнароднай арганізацыі з прапановай правесці міжнароднае расследаванне забойства расійскай журналісткі Анны Паліткоўскай, здзейсненага 7 кастрычніка мінулага года. Пад заявай падпісаліся 34 дэпутаты з 13 краінаў: Албаніі, Балгарыі,
Іспаніі, Грузіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Сербіі і
Эстоніі.
Дэпутаты заявілі, што Масква павінна арганізаваць добрасумленнае следства ў гэтай справе і спаслаліся на звесткі міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў", якая падлічыла, што з 2000 года ў Расіі быў забіты 21 журналіст.
Паводле www.newsru.com