Дэпутаты Вярхоўнай Рады зноў пабіліся ў кулуарах (відэа)
У канфлікце ўдзельнічалі прадстаўнікі "Бацькаўшчыны" і "Самапомачы".
У інтэрнэце з'явілася відэа бойкі паміж дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны. У ёй удзельнічалі парламентарый з фракцыі "Бацькаўшчына" Вадзім Іўчанка і з фракцыі "Самапомач" Ягор Собалеў.
Як паведамляе УНІАН, Іўчанка выступаў на брыфінгу, а Собалеў стаяў непадалёк. Калі Іўчанка завяршыў брыфінг, Собалеў падышоў да яго і стукнуў. Потым пачалася сапраўдная бойка, пры якой у Іўчанкі з носа пайшла кроў, а ў Собалева былі разбітыя вусны. Разнялі бойку ахоўнікі.
Паведамляецца, што спрэчка паміж Іўчанкам і Собалевым пачалася яшчэ ў зале пасядэжнняў падчас разгляду законапраекта па зямельных пытаннях. Паводле некаторых звестак, канфлікт паміж гэтымі двума дэпутатамі цягнецца даўно.
За цяперашнюю бойку ў Вярхоўнай Радзі іх могуць пазбавіць права ўдзельнічаць у пяці пасяджэннях.
Фота — twitter.com/S_Andrushko