Дэпутаты вызначаць, што такое "культурнае мерапрыемства"

Пра гэта паведаміла БЕЛТА сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Алена Новік.

Законапраект распрацаваны ў сувязі з даручэннем, якое змяшчае ўказ №542 ад 19 кастрычніка 2010 года "Аб правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў".

Гэтак, у законе аб культуры з'явіцца панятак "культурна-відовішчнае мерапрыемства" і "культурнае мерапрыемства".