Дэвід Бірн і Браян Іна выкладуць новы альбом у інтэрнэт
Былы вакаліст Talking Heads Дэвід Бірн (David Byrne) і знакаміты прадзюсар Браян Іна (Brian Eno) аб'ядналіся, каб запісаць сумесны альбом «Everything That Happens Will Happen Today», выхад якога запланаваны на сярэдзіну жніўня. Гэтая кружэлка стане першай працай Іна і Бірна больш чым за 20 год:
папярэдні альбом музыкаў «My Life In The Bush Of Ghosts» з'явіўся ў
1981-м годзе.
На дыск трапіла 11 трэкаў. Браян Іна выступіў аўтарам музыкі, Бірн забяспечыў песні тэкстамі і праспяваў вакальныя партыі.
Варта нагадаць, што раней музыкі неаднаразова працавалі разам. У 80-х Браян Іна выступіў прадзюсарам трох альбомаў Talking Heads.
«Everything That Happens Will Happen Today» будзе распаўсюджвацца выключна ў інтэрнэце, праз адмыслова створаны дзеля гэтага сайт.
Першы сінгл — песню «Strange Overtones» — можна будзе запампаваць абсалютна бясплатна пачынаючы з 4 жніўня.
Увосень гэтага года Дэвід Бірн плануе адправіцца ў невялікае турнэ па ЗША, каб прадставіць новыя песні публіцы ў канцэртным выкананні. Яго калега-паплечнік з-за вялікай загружанасці ўдзелу ў туры прымаць не будзе.
Фота: www.walrusmusicblog.com