Дэвід Боўі перавыдае альбом 1976 года

Дэвід Боўі (David Bowie) рыхтуе перавыданне свайго класічнага альбома 1976 года “Station To Station”.  Абноўленае выданне будзе даступна фэнам у выглядзе трох- і пяцідыскавага бокс-сэта. Стандартны рэліз у дадатак да арыгінальнай копіі “Station To Station” будзе ўтрымліваць канцэртны запіс выступу Боўі у нью-ёркскім Nassau Coliseum у тым жа 1976-м. А ў калекцыйным наборы будзе вінілавая пласцінка з дадатковымі бонус-трэкамі і прэс-пакетам часоў стварэння дыска.

Абедзве версіі будуць забяспечаныя шматстаронкавым каляровым буклетам. Нагадаем, што альбом “Station To Station” ― знакавы для творчасці Дэвіда Боўі. Ён з'яўляецца пераходным ад гітарнага рока і фанка да электронікі, якая атрымала развіццё ў наступных альбомах музыкі.

Выхад абноўленага “Station To Station” запланаваны на 20 верасня.

Трэк-ліст перавыдання “Station To Station”:

CD 1:
1. Station To Station
2. Golden Years
3. Word On A Wing
4. TVC15
5. Stay
6. Wild Is The Wind

CD 2 - Live Nassau Coliseum (part 1):
1. Station To Station
2. Suffragette City
3. Fame
4. Word On A Wing
5. Stay
6. Waiting For The Man
7. Queen Bitch

CD 3 - Live Nassau Coliseum (part 2):
1. Life On Mars?
2. Five Years
3. Panic In Detroit
4. Changes
5. TVC15
6. Diamond Dogs
7. Rebel Rebel
8. The Jean Genie.

Фота: zaiusnation.blogspot.com