Дэвід Боўі выдае лепшыя песні па ўласнаму меркаванню
Дэвід Боўі абвясціў выхад новай складанкі сваіх хітоў пад назвай "iSelect:Bowie". Паводле паведамлення New Musical Express, асаблівасць дадзенай
кампіляцыі ў тым, што музыка сам вылучыў свае ўлюбёныя трэкі, якія
найбольш дакладна адлюстроўваюць этапы яго больш чым 40-гадовай
кар'еры.
Да дыска будзе прыкладацца падрабязны каментар Боўі па гісторыі стварэння кожнай з песень. Усяго на зборнік патрапіла 12 кампазіцый, да таго ж дзве з іх раней не выдаваліся. Гэта песня "Some Are", запісаная ў 1977 годзе ў перыяд стварэння альбомаў "Low" і "Heroes", і рэмікс на "Time Will Crawl" з кружэлкі "Never Let Me Down" 1987 году.
Варта дадаць, што сёлета ў чэрвені кампіляцыя "iSelect:Bowie" распаўсюджвалася ў якасці бясплатнага дадатку да аднаго з нумароў брытанскай газеты "Mail On Sunday".
А 14 кастрычніка складанка выйдзе на лэйбле Virgin/EMI.
Трэк-ліст складанкі "iSelect:Bowie":
"Life On Mars?" (з альбому "Hunky Dory" 1971 году)
"Sweet Thing/Candidate/Sweet Thing Reprise" ("Diamond Dogs", 1974)
"The Bewlay Brothers" ("Hunky Dory", 1971)
"Lady Grinning Soul" ("Aladdin Sane", 1973)
"Win" ("Young Americans", 1975)
"Some Are" (раней не выдавалася)
"Teenage Wildlife" ("Scary Monsters", 1980)
"Repetition" ("Lodger", 1979)
"Fantastic Voyage" ("Lodger", 1979)
"Loving The Alien" ("Tonight", 1984)
"Time Will Crawl (MM Remix)" (раней не выдавалася)
"Hang On To Yourself (Live)" ("Live Santa Monica '72", 2008)
Фота: o.aolcdn.com