Дэвід Боўі: з-за какаіну мой мозг нагадвае швейцарскі сыр

Вядомы спявак Дэвід Боўі ў адным з інтэрв'ю прызнаўся ў працяглым ужыванні наркотыкаў. Па словах музыкі, згубная звычка адбілася на яго здароўі. Дэвід Боўі паведаміў, што зараз пакутуе на правалы ў памяці. "Мой мозг падобны да швейцарскага сыру, а ў маёй памяці - вялізныя дзіркі", - распавёў 61-гадовы музыка. Па словах рокера, у 1970-я ён шмат эксперыментаваў з наркотыкамі, што ў выніку негатыўна адбілася на яго псіхіцы. На працягу некалькіх гадоў ён злоўжываў какаінам, але потым смог пазбавіцца ад прыхільнасці, аднак з часам пабочныя эфекты сталі выяўляцца ўсё мацней.

Дэвід Боўі з'яўляецца адным з найбольш вядомых музыкаў XX стагоддзя. Ён распачаў сваю кар'еру ў канцы 1960-х гадоў, з тых часоў яго песні карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Ва ўсім свеце было прададзена каля 200 млн яго дыскаў. У 2006 годзе ён атрымаў прэмію Grammy за выбітны ўклад у развіццё музыкі.

У 2007 годзе Дэвід Боўі атрымаў прэмію Webby Awards. Узнагарода была прысуджаная музыку за наватарскую дзейнасць у сферы выкарыстання Інтэрнэту для распаўсюджвання сваёй музыкі, а таксама за стварэнне профільных сэрвісаў, якія спрыяюць развіццю бізнэс-дзейнасці ў Сеціве.

Фота: www.smh.com.au