Дэвід Дыджыліа напіша сцэнар для экранізацыі комікса

Кінастудыя DreamWorks запрасіла Дэвіда Дыджыліа напісаць сцэнар фільма, які будзе заснаваны на коміксе "The Damned" ("Пракляты"). Паводле паведамлення Variety, галоўным героем "The Damned" з'яўляецца дэтэктыў з Лос-Анджалесу, які высвятляе, што ў горадзе з'явілася новая банда, звязаная з замагільным светам.

Нагадаю, што Дыджыліа напісаў сцэнар карціны "Белы палон" ("Eight Below", 2006) студыі Disney.

Фота: www.stashmycomics.com