Дэвід Фінчар зробіць Кіану Рыўза шэф-поварам

Знакаміты рэжысёр Дэвід Фінчар зоймецца пакуль безназоўным фільмам, галоўную ролю ў якім выконвае Кіану Рыўз. Як паведамляе рэсурс SlashFilm, пра праект вядома пакуль толькі, што гаворка ў карціне пойдзе пра нейкага "шэф-повара". Ведаючы пра любоў Фінчара да змрочных гісторый, можна выказаць здагадку, што пад гэтай мянушкай будзе хавацца бязлітасны серыйны забойца.

Фінчар з'яўляецца аўтарам такіх вядомых карцін, як "Сем", "Байцоўскі клуб", "Пакой страху", "Задыяк". У снежні 2008 года на экраны выходзіць яго новая праца - фільм "Загадкавая справа Бенджаміна Батана", галоўныя ролі ў якім сыгралі Брэд Піт і Кейт Бланшэт. У аснове сюжэту фільма кароткі аповед Фрэнсіса Скота Фіцджэральда.

Фота: www.hit.ck.ua