Дэвід Гілмар выдае запіс выступу ў Гданьску
Былы гітарыст і вакаліст Pink Floyd Дэвід Гілмар (David Gilmour) выдае запіс свайго выступу ў польскім Гданьску ў выглядзе камерцыйнага рэлізу. Нагадаю, канцэрт адбыўся летам 2006-га года ў межах тура ў падтрымку
сольнага альбома выканаўцы «On An Island». Канцэртны CD пад назвай
«Live In Gdansk» з'явіцца ў верасні гэтага года.
Фрагменты здымак гданьскага выступу музыкі ўвайшлі ў склад падвойнага DVD «Remember That Night», выдадзенага ў верасні 2007-га.
Канцэрт, які скончыў сусветнае турнэ Гілмара, праходзіў на тэрыторыі гданьскай суднабудаўнічай верфі перад 50 тысячамі гледачоў.
У шоў прымалі ўдзел выбітны польскі піяніст Лешэк Мозджэр і Польскі Балтыйскі Філарманічны Аркестр п/к Збігнева Прэйшнера. Гэты ж дырыжор забяспечваў аркестравыя аранжыроўкі для дыска «On An Island».
Нагадаю, што студыйны альбом Дэвіда Гілмара «On An Island» у 2006-м годзе ўзначаліў брытанскі і зводны еўрапейскі хіт-парады і дабраўся да 6-га месца ў амерыканскім чарце Billboard.
Фота: www.fender.co.uk