Дэвід Лінч прапанаваў выкараніць гвалт з дапамогай медытацыі
Узровень гвалту ў Рыа-дэ-Жанэйра можна знізіць з дапамогай
трансцэндэнтальнай медытацыі. Аб гэтым заявіў кінарэжысёр Дэвід Лінч,
рэкламуючы ў Бразіліі сваю новую кнігу "Catching the Big Fish:
Meditation, Consciousness and Creativity" ("Злавіць вялікую рыбу:
медытацыя, прытомнасць і крэатыўнасць"), паведамляе The Associated
Press. Лінч спадзяецца сустрэцца з прэзідэнтам Бразіліі Луісам Ігнасіа Лула да Сільвам, каб абмеркаваць магчымасць выкладання медытацыі ў школах і ўніверсітэтах краіны.
Рыа-дэ-Жанэйра лічыцца адным з самых небяспечных гарадоў у свеце. Штогод на кожныя 100 тысяч жыхароў Рыа-дэ-Жанэйра прыходзіцца па 50 забойстваў.
Дэвід Лінч зняў карціны "Дзікія сэрцам" ("Wild at Heart"), "Малхоланд Драйв" ("Mulholland Drive") і "Унутраная імперыя" ("Inland Empire").
Фота: www.film.ru