De/Vision падрыхтавалі новы альбом
Ветэраны германскага сінці-попа De/Vision абвясцілі завяршэнне працы над новым новым, дзесятым па ліку альбомам. Кружэлка, якая атрымала дзіўную назву «Noob», з’віцца ў музычных крамах 24 жніўня. На дыск трапіла 12 трэкаў, якія сачынілі Томас Адам і Штэфэн Кэт, якія
ўжо даўно працуюць разам. Музыкі прапануюць прыхільнікам не чакаць
выпуску дыска і азнаёміцца з некаторымі яго кампазіцыямі.
Напрыклад, песня «Flavour Of The Week» ужо зараз размешчаная для вольнага спампоўвання на германскім фан-сайце родственага De/Vision гурта Depeche Mode, а на сваёй старонцы на MySpace гурт абяцае кожны тыдзень выкладаць па сэмплу з кожнай песні «Noob».
Нагадаю, што De/Vision вядуць сваю дзейнасць з канца 80-х. Кожныя паўтары гады гурт стабільна выдае новы матэрыял. Папярэдні альбом De/Vision «Subkutan» быў выдадзены ў 2006-м.
Дадам, што правесці «жывую» прэзентацыю новай кружэлкі каманда плануе падчас свайго восеньскага тура па Еўропе, які стартуе 21 верасня.
Фота: www.synth.ru