Дэйман Албарн замяніў Gorillaz на "Карусель"

Дэйман Албарн анансаваў чарговы мультымедыйны праект на аснове музыкі і візуальнай графікі - «Carousel». Кампаньёнам былога франтмэна Blur выступае мастак Джэймі Х'юлет – той самы, што дапамагаў Албарну «ажыўляць» Gorillaz і ўвасабляць ідэю з операй «Monkey: Journey To The West».

Паводле словаў Х'юлета, «Карусель» – праект яшчэ больш складаны і грандыёзны, чым нават «Monkey: Journey To The West». Гэта свайго роду фільм, які распавядае не адну, а адразу некалькі гісторый.

У ім выкарыстоўваюцца музычныя матэрыялы, анімацыя і тэатральны перфоманс – увогуле, сапраўдная карусель розных стыляў». Мастак дадаў, што «Першапачаткова была задумка зрабіць фільм, але потым было вырашана, што будзе цікавей перанесці гэтую ідэю на тэатральную сцэну».

Джэймі Х'юлет прызнаўся, што ў яго вельмі шмат грандыёзных планаў па візуальным афармленні, а Дэйман ужо склаў для «Каруселі» каля 70 кампазіцый.

Пра час прэзентацыі новага праекту пакуль не паведамляецца.

Фота: blogs.guardian.co.uk