Дэйман Элбарн узяўся за чарговы праект
Дэйман Элбарн (Damon Albarn) працуе над операй пра Джона Дзі (John Dee), англійскага матэматыка, астранома і алхіміка, які жыў у 16-м стагоддзі і працаваў пры двары каралевы Лізаветы I. Па словах фронтмэна Blur, асноўны акцэнт у оперы будзе зроблены на
даследаванні Джона Дзі у галіне алхіміі і філасофіі.
“Дзі так ці інакш паўплываў на жыццё кожнага з нас - бо менавіта ён нясе адказнасць за фармаванне канцэпцыі Брытанскай імперыі, - кажа Элбарн. - Апошнія паўгода я толькі тым і займаўся, што вывучаў асновы алхіміі і класічнай філасофіі. Эўклід, Піфагор і ўсё тое, на чым заснавана опера. Я ўжо ўяўляю, як павінна гучаць музыка для гэтай пастаноўкі”, - дадаў музыка.
Працаваць над гэтым праектам Дэйману Элбарну дапамагаюць пісьменнік Алан Мур (Alan Moore) і мастак Джэймі Х'юлет (Jamie Hewlett) – “сааўтар” Gorillaz. Дата выхаду пастаноўкі яшчэ не абвешчаная.
Нагадаем, у рокера ўжо ёсць досвед працы над операй. Ён стварыў музычнае суправаджэнне да мультымедыйнага спектакля “Monkey: Journey to the West”, прэм'ера якога адбылася ў 2007 годзе. Мюзікл з поспехам прайшоў у тэатрах Манчэстэру, Берліна і Лондана і быў высока адзначаны крытыкамі.
Фота: lookforward.com.au